wd wp Пошук:

Перыстыя воблакі

Перыстыя воблакі

Перыстыя воблакі (Cirrus, Ci) — тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы.

Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы цёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучава-дажджавых воблакаў.

Ападкі з перыстыя воблакаў амаль заўсёды выпараюцца на вялікіх вышынях, утвараюць толькі палосы падзення.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воблакі