wd wp Пошук:

Першая бітва пры Сент-Олбансе

Першая бітва пры Сент-Олбансе — першая бітва вайны Пунсовай і Белай ружы, якая адбылася 22 мая 1455 года ў горадзе Сент-Олбанс[1], за 22 мілі (35 км) на поўнач ад Лондана. Рычард, герцаг Ёркскі і яго саюзнік Рычард, граф Уорык змагаліся з Ланкастэрамі пад камандаваннем Эдмунда, герцага Сомерсета, забітага ў гэтай бітве. Ланкастэры абараняліся на барыкадах на працягу гадзіны, пакуль граф Уорык не зайшоў ім у фланг. Акрамя Сомерсета, у бітве загінулі выдатныя прадстаўнікі партыі Ланкастэраў: Томас, лорд Кліфард, і Генры Персі, 2-і граф Нартумберленд. Хамфры Стафард, спадчыннік герцага Бэкінгема, быў цяжка паранены. Ёрк захапіў у палон караля Генрыха VI і прызначыў сябе канстэблем Англіі.

Зноскі

  1. Сент-Олбанс быў маленькім гарадком у часы бітвы. Вялікім горадам ён стаў толькі ў 1877 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1455 год у Еўропе
Катэгорыя·Хартфардшыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы вайны Пунсовай і Белай ружы
Катэгорыя·Падзеі 22 мая