wd wp Пошук:

Персідскі кот

Персідская кошка

Персідскі кот — парода даўгапоўсных катоў. Іх паходжанне дакладна невядомае, аднак лічыцца, што продкамі сучасных «персаў» былі азіяцкія стэпавыя кошкі. Парода выведзена ў Турцыі, у Еўропу патрапіла цераз Італію і Францыю ў 16-17 стагоддзях.

Вонкавы выгляд

Персідскія кошкі сярэднія па памерах. Поўсць у іх доўгая, мяккая; адрозніваюць больш за 90 колераў поўсці. На грудзях і каля галавы поўсць асабліва доўгая і выглядае як вельмі прыгожы каўнер. На хвасце поўсць таксама вельмі доўгая, даўжэйшая проці той, што на асноўнай частцы цела. Поўсць кошкі скідваюць кожным летам, пакідаючы сабе напаўдоўгае покрыва.

Галава з вельмі буйным ілбом, і доўгімі вусамі. Нос зусім нядоўгі, таму пысачка выглядае вельмі «плоска». Вушы — малыя, з пучкамі валасоў.

Нораў

Персідскія кошкі — паважныя і нетаропкія, аднак, калі іх пакрыўдзіць, то абараняюцца вельмі ўпарта.

Дагляд

Персідскія кошкі патрабуюць няспыннага дагляду за іхняю поўсцю.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да дапрацоўкі па біялогіі
Катэгорыя·Пароды катоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы