wd wp Пошук:

Персей Македонскі

Персей (213162 да н.э.) — цар македонскі (179168 да н.э.). Апошні з цароў Старажытнай Македоніі.

Сын Філіпа V і Палікратыі, ён, як і бацька, быў заўзятым праціўнікам Рыма. Эўмен II, цар пергамскі, выступіў у Рыме (172 да н.э.) супраць Персея. Вырашальную перамогу над Персеем узяў пад Піднай (168 да н.э.) рымскі военачальнік Эмілій Павел. Персея прымусілі прайсці сярод палонных у час трыумфу Эмілія Паўла. Памёр у зняволенні, у Альба-Фуцэнцыі.

Верагодных выяў Персея, відаць, не захавалася. Мармуровую галаву, якую раней лічылі яго партрэтам, відаць, трэба лічыць партрэтам Філіпа III[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Цары македонскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пеле
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Л’Акуіла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 212 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 166 годзе да н.э.