wd wp Пошук:

Пероз

Манета, адчаканеная пры Перозе I

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Піруз. Перо́з (перс.: پیروز یکم «Пераможца») — сямнаццаты цар з дынастыі Сасанідаў (459484), старэйшы сын Ездыгерда II. Узыйшоў на прастол, перамогшы з дапамогай гунаў свайго брата Армізда III.

Усё яго кіраванне прайшло ў войнах з дзяржавамі эфталітаў, гунаў і Візантыяй. У 460-х гадах ізноў пачынае палітыку праследавання хрысціянства.

У 482 г. Пероз трапляе ў палон да эфталітаў. Гэта падзея выклікае паўстанне ў Арменіі ў 483—484 гг. пад правадырствам Ваана Маміканяна, якое пазней падтрымалі напаўгрузінскі цар Вахтангам і албанцы. Паводле Нварсакскага дагавора Арменія атрымлівала поўную рэлігійную свабоду. Паўстанне было падушана персамі, але сын Пероза трапляе ў закладнікі да эфталітаў (белых гунаў), а сам Пероз вельмі няўдала дзейнічае ў войнах з гунамі і гіне ў бітве з імі ў 484 г.

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Гераце
Катэгорыя·Шахіншахі персідскія
Катэгорыя·Сасаніды
Катэгорыя·Манархі, якія загінулі ў баі
Катэгорыя·Дынастыя Сасанідаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 484 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі V стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу