wd wp Пошук:

Педра дэ Мендоса

Буэнас-Айрэс пасля заснавання ў 1536 годзе

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мендоса. Педра дэ Мендоса (ісп.: Pedro de Mendoza; 1487, Гуадыс, Гранада — 1537, Атлантычны акіян) — іспанскі канкістадор з тытулам адэлантада.

Мендоса паходзіў з заможнай сям’і, якая жыла ў Альмера. Ён ваяваў у Італіі, прысутнічаў пры двары караля Карла V Габсбурга і арганізаваў экспедыцыю з адзінаццаці караблёў у Паўднёвую Амерыку.

Пасля прыпынку ў гавані Рыа-дэ-Жанейра ён дасягнуў вусця Ла-Платы, дзе ў 1536 заснаваў калонію Буэнас-Айрэс. Некаторыя жыхары калоніі пазней праніклі ўглыб кантынента па Паране і Парагваю і заснавалі паселішча ў Асунсьён. З-за шматлікіх нападаў мясцовых індзейцаў на Буэнас-Айрэс Мендоса вырашыў пакінуць кантынент і вярнуцца ў Іспанію, аднак памёр па шляху дадому.

Зноскі

  1. Pedro de Mendoza // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pedro de Mendoza // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pedro de Mendoza // opac.vatlib.it
  4. Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 26 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў моры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1487 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1537 годзе
Катэгорыя·Канкістадоры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Гранада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гранадзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Постаці Буэнас-Айрэса
Катэгорыя·Заснавальнікі гарадоў