wd wp Пошук:

Паўстанне спартакістаў

Баі на барыкадах. Берлін, студзень 1919 года.

Паўстанне спартакістаў, або Студзеньскае паўстанне (ням.: Spartakusaufstand; Januaraufstand) — перыяд усеагульных забастовак і ўзброенай барацьбы ў Берліне з 5 па 12 студзеня 1919 года, з задушэннем якіх скончылася Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі. У ходзе паўстання левыя групы (Камуністычная партыя Германіі, Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, спартакісты), якія настойвалі на ўсталяванні савецкай рэспублікі, супрацьстаялі контррэвалюцыйным атрадам фрайкараў, якія былі сфарміраваны з былой кайзераўскай арміі.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Берліна
Катэгорыя·Канфлікты 1919 года
Катэгорыя·Паўстанні ў Германіі
Катэгорыя·Студзень 1919 года
Катэгорыя·1919 год у Германіі
Катэгорыя·Лістападаўская рэвалюцыя