wd wp Пошук:

Паўночны саюз рускіх рабочых

Паўночны саюз рускіх рабочых або Паўночна-рускі рабочы саюз — адна з першых рабочых арганізацый Расійскай імперыі.

Саюз быў заснаваны ў 1878 годзе, арганізатарамі выступілі народнікі Віктар Абнорскі і Сцяпан Халтурын. Саюз меў аддзяленні ў рабочых раёнах Санкт-Пецярбургу, на чале кожнага з іх стаяў мясцовы камітэт, прадстаўнік якога ўваходзіў у цэнтральны гурток, які ў сваю чаргу кіраваў дзейнасцю ўсяго саюза. На ўстаноўчым сходзе арганізацыі была прынята праграма, якая адчула ўплыў Эйзенахскай праграмы германскай сацыял-дэмакратыі і ідэй Першага інтэрнацыяналу. У праграме ўпершыню было пастаўлена пытанне аб стварэнні агульнарускай арганізацыі працоўных.

Сябры арганізацыі вялі рэвалюцыйную прапаганду на прадпрыемствах Пецярбурга, удзельнічалі ў стачках і кіравалі імі, падтрымлівалі стачачнікаў грашовымі сродкамі, выпускалі пракламацыі. Яго кіраўнікі ўсталявалі сувязі з працоўнымі Масквы, Каломны, Растова-на-Доне. У 1879 годзе ў рабочых гуртках Варшавы і Кракава вывучалася праграма саюза. У лютым 1880 у Пецярбургу саюз выдаў першую нелегальную газету «Рабочая зара». Пасля выхаду 1-га нумара друкарня была разгромлена ў сакавіку таго ж года. Неўзабаве з-за арышту найвядомых чальцоў «Саюза» ён спыніў дзейнасць.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1880 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Арганізацыі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прафсаюзы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта