wd wp Пошук:

Паянху

Паянху (кіт. спр. 鄱阳湖, піньінь: Póyáng Hú) — найбуйнейшае ў Кітаі прэснаводнае возера, размешчана ў правінцыі Цзянсі, на правым беразе ракі Янцзы. З вялікай ракой возера злучана пратокай, таму служыць натуральным рэгулятарам сцёку. У залежнасці ад сезона плошча возера змяняецца ад 2,7 (узімку) да 5 тыс. км² (улетку).

На возеры жывуць паўмільёна пералётных птушак. Міграцыйны перыяд для птушак, якія прыбываюць на возера, прыпадае на сярэдзіну снежня да пачатку студзеня наступнага года. У пачатку XXI стагоддзя пік міграцыі склаў каля 700 тысяч птушак[1]. У зімовы час на возеры гняздуе вялікая колькасць пералётных сцерхаў, з якіх 90% застаюцца на зімоўку. Кожны год органы аховы пералётных птушак возера праводзяць сумесныя праваахоўныя аперацыі, перарываючы незаконныя дзеянні па нанясенні шкоды водна-балотным угоддзям і паляванні на пералётных птушак.

Зноскі

  1. Весткі з Кітая
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Азёры Кітая
Янцзы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Азёры паводле алфавіта