wd wp Пошук:

Пацавіцкі сельсавет

Пацаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пацавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Самуйлавіцкі сельсавет у складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ніжнія Самуйлавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рагозніцкага сельсавета[1]. 25 лютага 1961 года перайменаваны ў Пацавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пацавічы. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1741 чалавек[3], з іх 48,5 % — беларусы, 46,0 % — палякі, 4,5 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадкі Вялікая Рагозніца і Пацавічы, вёскі Боркі, Войдзевічы, Забалацце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозніца, Парфенавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мастоўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе