Патрыярх Лісабона — нароўні з патрыярхам Венецыі і патрыярхам Іерусаліма адзін з трох біскупаў Каталіцкай Царквы лацінскага абраду, якія носяць тытул патрыярха, больш характэрнага для Усходніх Цэркваў (Праваслаўя і Усходнекаталіцкіх цэркваў).
22 кастрычніка 1716 года Папа Рымскі Клімент XI (у падзяку за падтрымку ў вайне з туркамі) выдаў булу «In Supremo Apostolatus Solio», у якой даваў настаяцелю царквы Каралеўскага палаца мітрапалічы ранг (чыя дыяцэзія ахоплівала заходні Лісабон, а таксама чатыры падпарадкаваныя дыяцэзіі) і тытулам «Патрыярх» (стары архібіскуп Лісабона заставаўся кіраўніком усходняй часткі горада).
Гэта дзіўнае становішча, калі ў адным горадзе маюцца дзве мітраполіі было вырашана 13 снежня 1740 года, калі Лісабонскай архідыяцэзіі было даручана кіраваць Патрыярхату (хоць два кафедральныя саборы існавалі да 1843). Патрыярхі Лісабона могуць выкарыстоўваць у сваім гербе трохкаронную тыяру (праўда без ключоў, як у Папы Рымскага), што вылучае іх сярод іншых лацінскіх патрыярхаў.