wd wp Пошук:

Патрысіа Эйлвін

Патрысіа Эйлвін Асакар (ісп.: Patricio Aylwin Azócar, 26 лістапада 1918 Вінья-дэль-Мар, Чылі — 19 красавіка 2016, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 33-і прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 1990 па 11 сакавіка 1994 г.

Нарадзіўся ў прыгарадзе буйнога горада Вальпараіса, быў старэйшым дзіцём сярод пяці дзяцей сваіх бацькоў.

У 1943 годзе ён скончыў Чылійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці юрыст. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Папскім Каталіцкім універсітэце Чылі ў Сант’яга. У гэты час ён стаў адным з заснавальнікаў найбуйнейшай у Чылі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1950 — 1970-я гады неаднаразова абіраўся старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

З 1965 года сенатар, у 1971—1973 гг. старшыня сената. У гэтую эпоху і адбыўся захоп улады ў Чылі генералам Аўгуста Піначэтам. Нацыянальны Кангрэс Чылі быў распушчаны, усе партыі ў краіне забароненыя. З 1980 года Патрысіа Эйлвін ўзначаліў барацьбу апазіцыі за дэмакратычныя выбары ў краіне.

У 1988 годзе ХДП стварыла сумесна з Сацыялістычнай партыяй Чылі і іншымі партыямі Кааліцыю партый за дэмакратыю (ККД), якая на выбарах 1989 года вылучыла Эйлвіна кандыдатам у прэзідэнты. Эйлвін перамог, набраўшы 55 % галасоў і стаў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам Чылі пасля дыктатуры Піначэта.

На наступных выбарах у 1993 годзе ККД вылучыла кандыдатам у прэзідэнты Эдуарда Фрэя.

Зноскі

  1. Patricio Aylwin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://www.nytimes.com/2016/04/20/world/americas/patricio-aylwin-president-who-guided-chile-to-democracy-diesat-97.html
  3. 1 2 3 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119408090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 верасня 2021.
  4. http://www.latercera.com/noticia/politica/2016/04/674-675443-9-muere-patricio-aylwin-a-los-97-anos-el-primer-presidente-de-chile-tras-el.shtml
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Прэзідэнты Чылі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ямайкі
Катэгорыя·Памерлі ў Чылі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Памерлі ў Сант’яга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Вальпараіса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Чылійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта