wd wp Пошук:

Пастаўскі дзяржаўны каледж

Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Паставы.

Гісторыя

Згодна з загадам Галоўнага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 3 жніўня 1955 года № 231, 19 жніўня № 256 і ад 26 лютага 1955 года № 65 і загадам Беларускага Рэспубліканскага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 2 верасня 1955 года № 109 ажыццявіць прыём навучэнцаў з 1 кастрычніка 1955 года ў рамеснае вучылішча. Такім чынам, у Паставах у кастрычніку 1955 года было адкрыта Рамеснае вучылішча па механізацыі сельскай гаспадаркі № 2.

У 1979 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат на 395 месцаў. З 1979 года вучылішча стала сярэднім, з трохгадовым тэрмінам навучання.

З 1998 года ў вучылішчы распачата падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі па сістэме бесперапыннага навучання ПТВ — БАТУ.

3 кастрычніка 2014 года быў адкрыты музейны пакой «Гісторыя і сучаснасць», якая знаходзіцца ў будынку інтэрната. Ва УА «Пастаўскі дзяржаўны каледж» ёсць свой узорны духавы аркестр. Працуюць гурткі «Наша спадчына», «Саламяныя фантазіі», «Вакальныя спевы», інфармацыйны цэнтр, выдаецца часопіс — «Каледж — гэта мы»[1].

Спецыяльнасці

Каледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:

Узровень ССА:

Узровень ПТА:

Дырэктары

Былая назва

Зноскі

  1. Каледж Пастаўскі дзяржаўны

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Каледжы Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Паставы
Катэгорыя·1955 год у Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных