wd wp Пошук:

Парфён Пятровіч Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Парфён Пятровіч Савіцкі (28 кастрычніка 1904, в. Гайшын, Магілёўская губерня — 11 жніўня 1954, Мінск) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1948). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1938 па 1941 і з 1943 па 1946 год.

Біяграфія

Магіла П. П. Савіцкага

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1904 ў сям’і беззямельнага селяніна ў вёсцы Гайшын Магілёўскай губерні (цяпер у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці). Бацька, не маючы сваёй зямлі, працаваў на лесанарыхтоўках і лесасплаве, маці памерла рана. У 1916 годзе скончыў чатырохгадовую вясковую земскую пачатковую школу, у 1921 годзе — Прапойскае вучылішча.

Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў вёсцы Барсукоўка, займаўся сельскай гаспадаркай. У 1925 годзе быў абраны старшынёй Гайшынскага сельсавета, а ў 1927 годзе ўступіў кампартыю Беларусі. З 1929 па 1931 год працаваў сакратаром Прапойскага райвыканкама. У 1934 годзе скончыў прапагандысцкае аддзяленне Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, дзе пазней працаваў выкладчыкам гісторыі партыі, быў рэдактарам газеты «Ленінец». З 1935 па 1938 год працаваў на партыйных пасадах у Мінску. У 1937 годзе завочна скончыў Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1938 года член ЦК кампартыі Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. З 1938 па 1946 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У перыяд 1941 па 1943 год універсітэт не працаваў з прычыны вайны, Савіцкі працаваў рэктарам Педагагічнага інстытута ў Ніжнім Тагіле. 15 мая 1943 года дзейнасць універсітэта была адноўлена і Савіцкі вярнуўся на прадугледжанае месца. З 1949 гады па 1952 год дацэнт БДУ.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
Кандыдаты гістарычных навук
Асобы
Нарадзіліся 28 кастрычніка
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выкладчыкі БДУ
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Гісторыкі Беларусі
Вучоныя паводле алфавіта
Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся ў 1904 годзе
Нарадзіліся ў Гайшыне
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Рэктары БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі ў 1954 годзе
Памерлі 11 жніўня