wd wp Пошук:

Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскага

Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскагапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Да снежня 1943 года мела назву «Пралетарыят». Дзейнічала на тэрыторыі Беластоцкага, Граеўскага, Кнышынскага, Крынкаўскага, Саколкаўскага, Гродзенскага раёнаў. 20 ліпеня — 18 жніўня 1944 года брыгада (769 партызан, чатыры атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў «Кузнецкія металургі» (арганізаваны ў сакавіку 1943 года ў Маскве, 23 красавіка дэсантаваны ў Івянецкі раён, перайменаваны ў «Камсамол Беларусі»), «Звязда» (арганізаваны ў лістападзе 1943 года на базе арганізатарскай групы М. А. Казакова і групы У. А. Аўдоніна, якая дзейнічала ў Гродзенскім раёне з лета 1943 года). У лютым 1944 года ў брыгаду ўвайшоў атрад імя Матросава, арганізаваны ў кастрычніку 1943 года на базе групы «Афанасьева» (І. А. Цімашэнкі), якая дзейнічала з ліпеня 1941 года ў Беластоцкім, Заблудаўскім і Крынкаўскім раёнах. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Дзейнасць брыгады

Партызаны зрабілі больш за сто дыверсій. Зрывалі перавозкі, знішчалі жывую сілу і тэхніку немцаў, вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў. 27 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні горада Беласток.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum