«Партрэт Людвіка Фердынанда Гогенцолерна» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя. Месцазнаходжанне невядома[1].
Імя асобы на партрэце ў анатацыі да здымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук стаіць са знакам пытання. Параўнанне з партрэтам Людвіка Фердынанда, датаваным 1799 г., аўтарства Жана-Ларана Менье[ru], дазваляе зняць пытанне. Безумоўна, на партрэце з Нясвіжа сапраўды адлюстраваны Людвік Фердынанд Гогенцолерн[ru], сын прынца Аўгуста Фердынанда[ru] і Луізы Брандэнбург-Швецкай[ru]. Узнагароджаны ордэнам Чорнага Арла, які добра бачны з левага боку[1].
Партрэты Гогенцолернаў апынуліся ў Нясвіжы дзякуючы Луізе Прускай[ru], жонцы князя Антонія ІІІ Генрыха Радзівіла, 12-га ардыната Нясвіжскага. Наяўнасць партрэта Людвіка падцвярджаецца вопісам 1939 г. Знаходзіўся ў пакоях старой княгіні[1].
Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядома[1].