Палац Манук-Бея — будынак, пабудаваны ў 1817 годзе архітэктарам Бернардаццы на заказ Манук-бея Мірзаяна — армяніна па паходжанні, турэцкага дыпламата і рускага разведчыка па сумяшчальніцтве, аднак пажыць у раскошы палаца Манук-бей не паспеў, таму што загінуў 20 ліпеня 1817 года.
Дадзены будынак знаходзіцца ў горадзе Хынчэшты, у цэнтральнай частцы Малдовы. Ён ўваходзіць у склад Сядзібы Манук-Бея, якая апроч Палаца Манук-Бея, складаецца таксама і з Паляўнічага замка, Бібліятэкі і жылля для слуг. Палац знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада на паўночным схіле ўзгорка, на ўскраіне парка. Ад галоўнага ўваходу ля падножжа ўзгорка да палаца праз парк вядзе алея. З-за схільнасці рэльефу, з вяршыні ўзгорка бачны толькі два паверхі, а з падножжа — тры. Палац выкананы ў духу французскага класіцызму, з шырокімі проймамі вокнаў і лоджый. На тэрасе, у тоўшчы сцен былі выдзеўбаны нішы ўпрыгожаныя прыгожымі фрэскамі, куды змяшчаліся статуі. Сядзіба была аточана прыгоннымі сценамі[1].
Столі палаца распісваў іншы вядомы армянін — Іван Айвазоўскі, аднак на дадзены момант ад роспісу не засталося і следу.
Дадзены палац мае вялікае гістарычнае значэнне і быў улучаны ў спіс нацыянальных набыткаў Малдовы. У дадзены момант стан будынка — здавальняльны. Апошняя рэстаўрацыя мела месца ў 70-80 гадах XX стагоддзя.
У часы спадчыннікаў Манук-бея сядзіба захапляла раскошай. Там білі фантаны, і была невялікая сажалка, што ўжо знікла. Усе будынкі сядзібы злучаліся з палацам шклянымі галерэямі.
Па сканчэнні Другой сусветнай вайны вайны палац быў у спешным парадку рэканструяваны і прыстасаваны пад тэхнікум[2], а ў канцы 50-х гадоў XX стагоддзя на загад начальствы былі разбураны прыгонныя сцены.
Пасля землятрусу 1986 года будынак прызналі аварыйным, тэхнікуму ў 1991 годзе падалі новае памяшканне — недалёка ад старога палаца. У 1993 годзе палацу надалі статус архітэктурнага помніка, аднак ніякіх рэканструкцыі з тых часоў не было здзейснена.
Ходзяць чуткі, што пад галерэямі былі і падземныя хады.
Пра падземныя хады ад флігеляў да палаца дакладна не вядома, але два вялікія падземныя хады, — сказаў Валерыу Улас, — сапраўды ёсць. Адзін — карацей, сканчаецца ля вялікага става, ледзь ніжэй сядзібы. Невядома, ці быў гэты стаў у часы Манук-бея, але падземны ход выходзіць проста да яго[3].
Іншы падземны ход цягнецца праз увесь горад і праходзіць пад Домам культуры. Аднавіць цалкам падземныя галерэі наўрад ці атрымаецца. Яны давяліся дарэчы жыхарам горада Хынчэшты. Многія адмыслова дакопваліся да Манук-баеўскіх падзямелляў, каб зрабіць тут скляпы, але ўсё ж невялікія адрэзкі падземных хадоў адновяць — для экскурсантаў.