wd wp Пошук:

Палац Манклоа

Палац Манклоа

Палац Манклоа (ісп.: Palacio de la Moncloa) у Мадрыдзе — з 1977 года афіцыйная рэзідэнцыя прэм’ер-міністра Іспаніі. Разам з прылеглымі прэс-офісамі і офісам намесніка прэм’ер-міністра ён утварае так званы комплекс Манклоа. У гэтым будынку кожную пятніцу праходзяць паседжанні савета міністраў Іспаніі. Сваёй назвай палац абавязаны герцагам Манклоа. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі палац быў цалкам разбураны і пасля адноўлены з нуля.

Першым у палацы Манклоа асталяваўся першы дэмакратычна абраны прэм’ер-міністр Іспаніі Адольфа Суарэс. Да гэтага офіс прэм’ер-міністра Іспаніі знаходзіўся на мадрыдскім праспекце Пасеа-дэ-ла-Кастэльяна. Манклоа ўжо зацвердзіўся ў іспанскіх СМІ як сінонім апарата прэм’ер-міністра Іспаніі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мадрыда
Катэгорыя·Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы
Катэгорыя·Палацы Іспаніі
Катэгорыя·Адноўленыя будынкі і збудаванні