wd wp Пошук:

Палацца Карыньяна

Палацца Карыньяна (італ.: Palazzo Carignano) — турынская рэзідэнцыя карыньянскай галіны Савойскага дому. Палац, вядомы сваім пышным увагнута-выпуклым фасадам у духу Бараміні, быў пабудаваны ў 1679 годзе па праекце святара Гварына Гварыні. Мудрагеліста выгнутая парадная лесвіца і падвойны купал над галоўнай залай належаць да ліку найбольш адважных канструктыўных рашэнняў італьянскага барока. У 1820 годзе ў палацы нарадзіўся першы кароль Італіі — Віктар Эмануіл II; у памяць пра гэту падзею ў палацы з 1938 г. размяшчаецца музей Рысарджымента.

У ліку іншых рэзідэнцый Савойскага дому палацца Карыньяна знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. dati.beniculturali.it — 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палацы Італіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Турын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных