wd wp Пошук:

Падводныя лодкі тыпу І

Падво́дныя ло́дкі ты́пу I — серыя дызельэлектрычных падводных лодак Трэцяга рэйха. Усяго было пабудавана дзве лодкі дадзенага тыпу ў перыяд з 1935 па 1936 гг., U-25 і U-26. Абедзве лодкі былі выраблены ў Брэмене на верфі Deschimag. Абедзве лодкі да пачатку Другой сусветнай вайны выкарыстоўваліся як навучальныя, іх ужыванне ў актыўных баявых дзеяннях не прадугледжвалася з-за таго што лодкамі было вельмі цяжка кіраваць на вялікіх глыбінях, аднак з-за недахопу ў крыгсмарынэ субмарын, лодкі ўсё ж прынялі актыўны ўдзел у вайне — U-25 з 1940, U-26 з 1939 года.

Меркавалася, што пасля трэніровак на ПЛ тыпу I у падводнікаў не паўстане праблем з іншымі тыпамі ПЛ, якія былі больш манеўраныя.

U-25 здзейсніла пяць баявых паходаў, прыняла ўдзел у Дацка-Нарвежскай аперацыі па захопу Даніі, лодка загінула 1 жніўня 1940 года на міне. U-26 здзейсніла сем баявых паходаў, 1 ліпеня 1940 была патоплена англійскай бомбай, увесь экіпаж 48 чалавек быў выратаваны саюзнікамі.

Паветраная атака на U-26

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падводныя лодкі Германіі