wd wp Пошук:

Павукі-скакуны

Павукі-скакуны (Salticidae) — сямейства падатрада вышэйшых павукоў, у якое ўваходзіць больш за 550 родаў і 5000 відаў, гэта прыкладна 13 % усіх відаў павукоў. У павукоў-скакуноў добры зрок, яны ім карыстаюцца для палявання і навігацыі. Маюцца лёгкія і трахейная сістэма.

Апісанне

Самец Phidippus putnami

Даўжыня цела 2—9 мм. Афарбоўка яркая, стракатая, асабліва у самцоў. Галавагрудзі прыўзнятыя спераду, сплюшчаныя ззаду. Маюць 8 «дзённых» вачэй, размешчаных у 3 рады. Ногі адносна кароткія, тоўстыя (асабліва пярэднія, якімі павукі ловяць здабычу), заднія больш доўгія (скакальныя). Брушка акруглае або прадаўгаватае, укрыта перыстымі або лускаватымі валаскамі.

Пашырэнне

Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў троліках. На тэрыторыі Беларусі адзначава каля 15 відаў, пераважпа з родаў сітыкус (Attulus), эварха (Evarcha), геліяфанус (Heliophanus), марпіса (Marpissa), пеленес (Pellenes). Актыўныя днём. Трапляюцца на дрэвах, кустах, сонечным баку сцен і платоў.

Асаблівасці біялогіі

Лоўчых сетак не робяць. Псрамяшчаюцца скачкамі (адсюль назва). Кормяцца мухамі, клапамі, перапончатакрылымі.

Большасць размнажаецца ў канцы вясны — пачатку лета, спароўванню папярэднічаюць або суправаджаюць яго т.зв. «шлюбныя танцы». ЯЙцы адкладваюць у коканы пад камяні, у трэшчыны сцен, пад кару у двухкамерныя гнёэды, Зімуюць маладыя павукі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Павукі-скакуны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак