wd wp Пошук:

Павел Усеваладавіч Церашковіч

Павел Усеваладавіч Церашковіч (нар. 1958) — савецкі і беларускі этнолаг, гісторык і культурны антраполаг. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.

Праходзіў стажыроўку ў Пітсбургскім (1996) і Оксфардскім універсітэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцый у Хельсінкскім універсітэце, у перыяд з 1999 па 2004 год — у Люблінскім універсітэце ім. Марыі Складоўской-Кюры. Заснавальнік кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Узначальваў кафедру з часу яе стварэння 30 чэрвеня 2001 года да сакавіка 2008 года.

З 2008 года па студзень 2014 года выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, з’яўляўся (з 2 мая 2009 года) старшынёй сената ЕГУ склікання 2009—2012 гадоў. У апошнія гады быў прарэктарам па навуцы прыватнага Універсітэта ім. Ніла Гілевіча і членам Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.

Бібліяграфія

Аўтар звыш 100 навуковых прац, манаграфіі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў».

Манаграфіі:

Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004. — 223 с.

Навукова-папулярныя выданні

Артыкулы:

Энцыклапедычныя артыкулы ў «Найноўшым філасофскім слоўніку»:

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Антраполагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Этнолагі Беларусі