У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзік. Па́вел Уладзі́міравіч Дзік (нар. 30 кастрычніка 1955, Ленінград) — беларускі дзяржаўны дзеяч, экс-міністр фінансаў Беларусі. Кандыдат эканамічных навук[1].
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1955 года ў г. Ленінградзе ў сям’і служачых. Кандыдат эканамічных навук.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 г. у апараце Міністэрства фінансаў пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.
З 1979 па 1981 служыў у шэрагах Савецкай Арміі.
Пасля заканчэння службы працаваў старэйшым рэвізорам кіравання дзяржрасходамі, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка ўпраўлення, а затым начальнікам упраўлення даходаў бюджэту.
У снежні 1994 г. прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
У снежні 1997 вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
У 2004—2006 гг. працаваў дацэнтам кафедры бюджэту і фінансаў знешнеэканамічнай дзейнасці БДЭУ[1].