У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чайкоў. Павел Сяргеевіч Чайкоў (нар. 18 лютага 1996) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Першынства Беларусі 2013 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[1].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 200 м на спіне. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 100 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем і ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[2].
Пераможца Першынства Беларусі 2014 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[3].
Чэмпіён Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[4].
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м на спіне і ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем[5].