wd wp Пошук:

Павел Самуілавіч Аўраменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўраменка. Павел Самуілавіч Аўраменка (нар. 1 мая 1929 года, вёска Барысаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Закончыў Клімавіцкі зааветтэхнікум, БСГА — вучоны заатэхнік (1961). Працаваў старшым ветурачом МТС, старшынёй калгаса, начальнікам раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1967 годзе закончыў аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, з сакавіка 1967 года — кандыдат біялагічных навук, са снежня 1979 г. — доктар сельскагаспадарчых навук, з 1981 г. — прафесар. У БелНДІЖ — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і кіраўнік аддзела па тэхналогіі кармоў. Асноўным напрамкам навукова-даследчай работы з’яўляецца распрацоўка прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі і захавання кармоў, а таксама абгрунтаванне эфектыўнасці выкарыстання кармавых сродкаў сельскагаспадарчай жывёлы ў адносінах да умоў сучаснага вядзення жывёлагадоўлі. Аўтар 187 навуковых работ, кніг і манаграфій.

Навуковыя працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы