wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Куліжнікаў

Павел Аляксандравіч Куліжнікаў (руск.: Па́вел Алекса́ндрович Кули́жников; нар. 20 красавіка 1994, Варкута, Рэспубліка Комі) — расійскі канькабежац, трохразовы чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагаборстве, пяціразовы чэмпіён свету на асобных дыстанцыях. Уладальнік Кубка свету 2015 года па канькабежным спорце ў агульным заліку і 2 малых глобусаў на дыстанцыях 500 і 1000 м. Стаў першым у гісторыі расіянінам, які выйграў вялікі Крыштальны глобус у каньках. З 14 лістапада 2015 г. з’яўляецца сусветным рэкардсменам у бегу на 500 м (спачатку вынік быў 34,00 с., затым 20 лістапада абнавіў уласны рэкорд — 33,98 с.). У фінале Кубка свету 9 сакавіка 2019 года спачатку Тацуя Сінама прабег 33,835 с., аднак пазней Куліжнікаў устанавіў новы сусветны рэкорд 33,616 с. 16 лютага 2020 года Павел устанавіў сусветны рэкорд на дыстанцыі 1000 м (1:05,69) і стаў першым чалавекам, які выбег з 1 хвіліны 6 секунд.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па канькабежным спорце
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варкуце
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Канькабежцы Расіі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па канькабежным спорце