wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Анціпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анціпаў. Павел Аляксандравіч Анціпаў (нар. 25 студзеня 1981, Мінск) — празаік. Піша на рускай мове.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака Аляксандра Анціпава. Скончыў БДЭУ (2003). Вучыўся ў Беларускім калегіуме (з 2006), Вышэйшых літаратурных курсах Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (Масква, з 2007). Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур’ерам, журналістам. Жыве ў Мінску.

Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2012). Быў першым намеснікам старшыні арганізацыі (2013—2019)[2], старшыней кантрольнай камісіі[3]. Удзельнік аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016)[4][5].

Выключаны з Беларускага ПЭН-цэнтра «за страту даверу і немагчымасць далейшай супрацы» пасля публікацыі кнігі «Краткая история премии Г. Токсичный роман», дзе апісаў закуліссе беларускіх літаратурных прэмій[6].

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнем «Рассказы о Минске и его метрополитене» («Дзеяслоў», 2005). Аўтар зборнікаў прозы «Памятка на адпачынку» (2002), «Апавяданні пра людзей» (Рассказы о людях, 2005), «Дипломная работа» (2011). Таксама публікаваўся ў зборніках «Групавы партрэт з бабай Броняй», «Новые писатели», «Сьвятая праўда ды іншыя казкі» (2009). Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «День и ночь», «Дружба народов», «Илья», «Монолог», «Паміж», «Студия», «Студдумка».

Прызнанне

Удзельнік Форума маладых пісьменнікаў у Ліпках (2008, 2010). Фіналіст беларускіх і расійскіх конкурсаў, у т.л. імя Уладзіміра Караткевіча (2005), «Илья-Премия 2006» (Москва), Карласа Шэрмана (2009), «Четвероногая ворона» імя Данііла Хармса (2007, 2008) і інш., дзе проза П. Анціпава адзначаная прэміямі. У 2011 увайшоў у лонг-ліст прэміі «Дэбют» з цыклам апавяданняў.

Сям’я

Мае двух братоў, адзін з якіх, Мікалай (Нік) Анціпаў, з’яўляецца графічным дызайнерам і заснавальнікам ЛГБТ-сайта Makeout.by.

Бібліяграфія

Кнігі прозы

Публікацыі ў зборніках

Публікацыі ў перыёдыцы

Пераклады

Рэцэнзіі

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. З ПЭН-Цэнтру выключылі былога намесьніка старшыні (бел. (тар.)) // svaboda.org 29 лістапада 2019
  3. «Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій // nashaniva.by 15 лістапада 2019
  4. Премия Гедройца: как это (не) работает Архівавана 15 лістапада 2019. // journalby.com 4 лістапада 2017
  5. Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра вываліў непрыхарошаныя ўспаміны пра Хадановіча, Бахарэвіча і шмат каго яшчэ // nashaniva.by 25 лістапада 2019
  6. Павел Анціпаў: Калі мяне выключылі з пісьменніцкай арганізацыі за кнігу — гэта абсурд (бел. (тар.)) // svaboda.org 30 лістапада 2019

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага Калегіюма
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі