Павел Іванавіч Лаўрэнка (17 чэрвеня 1912, Растоў-на-Доне — 2002) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1972). Кандыдат тэхнічных навук (1959), прафесар (1977).
Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў грамадзянскага паветранага флоту ў 1937 годзе. Працаваў кіраўніком будаўніцтва комплексу Мінскага аэрапорта і авіярамзавода, з 1956 года — выкладчык, загадчык кафедры, дэкан будаўнічага факультэта, да 1992 года прафесар кафедры эканомікі будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Член КПСС з 1944 года. Пражываў у г. Мінск.
Удзельнічаў у праектаванні жылога пасёлка Мінскага аэрапорта (1949—1955).
Мае публікацыі, у т.л. падручнікі «Эканоміка архітэктурнага праектавання» (Мінск, 1971, з А. І. Трушкевіч), «Арганізацыя планавання і кіравання праектаваннем і будаўніцтвам» (Мінск, 1985).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1949), медалямі.