wd wp Пошук:

Ота Ліліенталь

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліліенталь.

Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь (23 мая 1848, Анклам - 10 жніўня 1896, Берлін) — нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі.

Біяграфія

Мадэлі планёраў Ота Ліліенталя, Зальцбург, Аўстрыя

Ота Ліліенталь нарадзіўся 23 мая 1848 года ў памеранскім мястэчку Анклам. Нямецкі інжынер і першы лётчык-даследчык распрацаваў, пабудаваў і выпрабаваў 11 лятальных апаратаў. Навуковае абгрунтаванне прычын лунання птушак, зробленае Ліліенталем, шмат у чым вызначыла развіццё авіяцыі. Здзейсніў больш за 2 тыс. палётаў на планёрах ўласнай канструкцыі. У адрозненне ад многіх піянераў авіяцыі не спрабаваў адразу ўзляцець, а доўга бегаў па ўзгорках спрабуючы вызначыць цэнтр пад’ёмнай сілы. Першы «палёт» здзейсніў проста падціснуўшы калені. Упершыню распрацаваў біплан, калі вырашыў павялічыць плошчу крыла, якое мела абмежаваны запас трываласці, зрабіў надбудову з яшчэ аднаго крыла.

У 1866 годзе Ота стаў практыкантам на машынабудаўнічым заводзе Шварцкопфа і неўзабаве атрымаў запрашэнне паступіць у невялікае канструктарскае бюро пры ім жа. Улетку 1870 г. Ота з адзнакай завяршыў навучанне ў Каралеўскай рамеснай акадэміі, быў прызваны ў войска падчас нядоўгай франка-прускай вайны.

Увосень 1881 г. Ліліенталь задумаў паправіць фінансавыя справы больш надзейным спосабам і адкрыў у Берліне майстэрню па вырабе катлоў. Недахопу ў замовах не было, майстэрня ператварылася ў завод, а Ота прыбудаваў да яе ўчастак, прызначаны для працы над лятальнымі апаратамі.

10 жніўня 1896 года Ота Ліліенталь загінуў у Берліне падчас палёту.

Зноскі

  1. 1 2 Otto Lilienthal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Otto Lilienthal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118572970 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лётчыкі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Вынаходнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Піянеры авіяцыі
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Авіяканструктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Інжынеры Германіі
Катэгорыя·Машынабудаўнікі
Катэгорыя·Планерысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня