wd wp Пошук:

Ота Вейнінгер

Ота Вейнінгер
**Ота Вейнінгер**, таксама **Вайнінгер** ([ням.](/Нямецкая_мова "Нямецкая мова"): Otto Weininger) ([3 красавіка](/3_красавіка "3 красавіка") [1880](/1880 "1880"), [Вена](/Вена "Вена") — [4 кастрычніка](/4_кастрычніка "4 кастрычніка") [1903](/1903 "1903"), Вена) — аўстрыйскі [філосаф](/Філосаф "Філосаф").

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай яўрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філасофскі факультэт Венскага ўніверсітэта, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму бісексуальнасць. Пасля абароны дысертацыі прыняў хрысціянства.

Смерць

Ота Вейнінгер дэманстратыўна пакончыў з сабой у гасцінічным нумары, у якім памёр Бетховен. Магчымымі прычынамі самагубства сучаснікі называлі «канфлікт паміж прапаведуемым ім аскетызмам і ўласнай пачуццёвасцю». З іншага боку, самагубства Вейнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасьці.

Творчасць

Асноўнай працай Вейнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае даследаванне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасля яго смерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Раппапорт), «Каханне і жанчына» (1917). Пасля першай сусветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вейнінгера.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Постаці Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1880 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы