wd wp Пошук:

Орхуская канвенцыя

Орхуская канвенцыя — канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН «Аб доступе да інфармацыі, удзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя» [1].

Для ўступлення канвенцыі ў сілу неабходна падпісанне яе 16 краінамі. Гэты працэс доўжыўся тры гады. Канвенцыя была падпісаная 38 краінамі ў г. Орхусе ў Даніі 25 чэрвеня 1998 г. на 4-й Канферэнцыі міністраў навакольнага асяроддзя еўрапейскіх краін у рамках Працэса «Навакольнае асяроддзе для Еўропы».

Мэта Канвенцыі — падтрымка абароны правоў чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе для яго здароўя і дабрабыту, на доступ да інфармацыі, на ўдзел грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і на доступ да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя.

На кожны бок накладаюцца абавязацельствы па прыняцці неабходных заканадаўчых, рэгламентавальных мер для стварэння і падтрымання дакладнай, адкрытай і ўзгодненай структуры для ажыццяўлення палажэнняў Канвенцыі.

Доступ да інфармацыі:

Прычыны адмовы ў прадастаўленні экалагічнай інфармацыі можа заключацца толькі ў тым, што дадзеная інфармацыя паўплывае на:

Зацікаўленая грамадскасць [2] своечасова і ў зразумелай форме інфармуецца на самым пачатковым этапе працэдуры прыняцця рашэнняў па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя.

Інфармаванне:

Бакі павінны імкнуцца да спрашчэння працэдуры ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў.

Бакі — ўдзельнікі Орхускай Канвенцыі[3]: Азербайджан, Албанія, Арменія, Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Грузія, Германія, Грэцыя, Данія, Італія, Іспанія, Македонія, Казахстан, Кіргізія, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Манака, Нідэрланды, Малдова, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Малдова, Славенія, Румынія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Эстонія, Харватыя, Чэхія, Ісландыя, Ірландыя, Швецыя, Швейцарыя, Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Да канвенцыі прыняты Пратакол аб рэгістрах выкідаў і пераносу забруджвальнікаў (2003 год), які ўступіў у сілу ў кастрычніку 2009 года, і папраўка аб генетычна змененых арганізмах (2005 год), якая ўступіць у сілу пасля далучэння да яе трох чвэрцяў членаў канвенцыі на момант прыняцця папраўкі.

За выкананнем Канвенцыі ажыццяўляе несудовы кансультацыйны нагляд Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі, створаны згодна з артыкулам 15. Удзельнікі Канвенцыі могуць таксама прызнаць юрысдыкцыю Міжнароднага суда або арбітражу па справах аб парушэнні Канвенцыі.

Зноскі

  1. Навакольнае асяроддзе для Еўропы Орхус, Данія 23 - 25 чэрвеня 1998 года
  2. 6 УЧАСТИЕ ОБЩЕСТВЕННОСТИ И ЗАИНТЕРЕСОВАННЫХ СТОРОН Архівавана 28 верасня 2007.
  3. UNTC Архівавана 13 верасня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дагаворы і канвенцыі ААН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Экалогія
Катэгорыя·Устойлівае развіццё
Катэгорыя·Міжнародныя праваабарончыя дакументы
Катэгорыя·Экалагічнае права