wd wp Пошук:

Ортаміксавірусы

Ортаміксавірусы (Orthomyxoviridae) — сямейства складаных РНК-геномных вірусаў, якія валодаюць трапізмам да дыхальных шляхоў млекакормячых і птушак.

Дыферэнцыруюць на інфлюэнца-вірусы А, В і С. Вірыёны маюць сферычную форму, памер 80-120 нм. Геном прадстаўлены негатыўнай (адмоўнай) аднанітачнай НК, якая складаецца з 8 фрагментаў, што кантралююць сінтэз трох полімераз, капсіднага бялку, мембраннага бялку, нейрамінідазы, гемаглютыніну і неструктурнага бялку. Капсід пабудаваны па спіральным тыпе. Нуклеапратэідны цяж згортваецца і пакрываецца мембранным бялком і ліпідамі. На паверхні вірыёна размяшчаюцца два тыпы бялковых выступаў: палачкападобныя - гемаглютынін і грыбападобныя - нейрамінідаза.

У залежнасці ад спалучэння антыгенных тыпаў нейрамінідаз і гемаглютынінаў вірусы грыпу А чалавека дыферэнцыруюцца на тры серавары (віды): N1H1, N2H2, N2H3. Гены, якія кантралююць сінтэз гэтых бялкоў, высокамутабельныя, а ў выпадках змешанай інфекцыі фрагменты генома падвяргаюцца пераразмеркаванню, што вядзе да частай і выразнай зменлівасці вірусаў грыпу А. У вірусаў грыпу В гэтыя змены больш рэдкія і менш глыбокія, а вірус грыпу С - стабільны па антыгеннай спецыфічнасці. Вірус грыпу А выклікае эпідэмічнае захворванне грыпам у чалавека. Яго спецыфічныя серавары таксама паразітуюць у птушак, свіней і коней. Вірус грыпу В патагенны толькі для чалавека, выклікаючы ў яго эпідэмічныя ўспышкі грыпу, якія, аднак, не пераходзяць у пандэмію. Вірус грыпу С выклікае лакалізаваныя ўспышкі грыпу ў дзяцей, асабліва ў аслабелых.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вірусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта