wd wp Пошук:

Ордэн Кастуся Каліноўскага

Рэканструкцыя ордэна паводле апісання 1996 года

Ордэн Кастуся Каліноўскага — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Палажэнне аб ордэне прынятае Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га склікання 13 красавіка 1995 года[1]. Узнагарода зацверджаная ўказам прэзідэнта ад 15 студзеня 1996 года № 26 «Аб зацвярджэнні апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь», скасаваная 16 чэрвеня 2004 года.

Статус ордэна

Ордэнам Кастуся Каліноўскага ўзнагароджваліся грамадзяне:

Ордэн Кастуся Каліноўскага носіцца на левым баку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.[2]

Апісанне

Да выдання ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516 «Аб зацвярджэнні апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь» ордэн рэгуляваўся ўказам № 26, паводле якога меў наступнае апісанне:

Ордэн Кастуся Каліноўскага ўяўляе сабой знак, выкананы з двух чатырохкутнікаў, якія тыражаюцца адзін на аднаго і фармуюць васьміканцовую зорку дыяметрам 44 мм, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 24 мм, у ім — рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. Круг апраўлены вянком з дубовага і лаўровага лісця; у верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне знаходзіцца надпіс: «Кастусь Каліноўскі». Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. Ордэн пры дапамозе вушкі і кольцы злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з дзвюма жоўтымі палоскамі па баках[3].

Скасаванне

16 чэрвеня 2004 года пачаў дзейнічаць новы закон аб дзяржаўных узнагародах, паводле якога ордэн Кастуся Каліноўскага быў скасаваны і ўведзеныя чатыры іншыя, адпаведныя тым, якія існавалі за савецкім часам: за службу Радзіме, за асабістую мужнасць, Дружбы народаў і Ордэн пашаны[1].

У 2002 годзе да ўзнагароды пасмяротна была прадстаўлена старэйшая судовая выканаўца суду Рагачоўскага раёна Наталля Камарова за «ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўнёсак у забеспячэнне законнасці і правапарадку»[4]. Аднак ніводзін чалавек так і не быў узнагароджаны ордэнам за ўвесь час яго існавання.

Альтэрнатыўны ордэн

У пачатку сакавіка 2008 годзе на Кангрэсе новай дыяспары і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Таліне быў заснаваны ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага. 4 сакавіка тамсама першым ордэнам, які вырабіў з бронзы скульптар Алесь Шатэрнік, завочна быў узнагароджаны Зміцер Дашкевіч, адзін з лідараў «Маладога фронту»[5]. Пазней яго атрымалі таксама Аляксандр Казулін[6] і Мікалай Аўтуховіч[7].

Зноскі

  1. 1 2 Любоў Лунёва У Беларусі больш няма Ордэна Кастуся Каліноўскага. Культура. Радыё «Свабода» (5 студзеня 2011).
  2. Положение об ордене Кастуся Калиновского
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 15 января 1996 г. № 26 «Об утверждении описания орденов, медалей и нагрудных знаков к почетным званиям Республики Беларусь»
  4. Орден Кастуся Калиновского (руск.) . Награды стран СНГ. «Фалеристика. Медали, ордена, награды» (7 студзеня 2011).
  5. Таццяна Поклад Кангрэс новай дыяспары. Беларускае замежжа. Радыё «Свабода» (7 студзеня 2011).
  6. Аляксандр Казулін узнагароджаны ордэнам Кастуся Каліноўскага. Палітыка. «Хартыя-97» (7 студзеня 2011).
  7. Аўтуховіча ўзнагародзілі прэміяй Каліноўскага. Архіў. Радыё «Свабода» (7 студзеня 2011).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ордэны Беларусі
Катэгорыя·Кастусь Каліноўскі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў