wd wp Пошук:

Ордэн Караля Таміслава

Ордэн Караля Таміслава (харв.: Velered kralja Tomislava), поўная назва — «Вялікі Ордэн Караля Таміслава са стужкай і вялікай ранішняй Зоркай» (харв.: Velered kralja Tomislava s lentom i Velikom Danicom) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Харватыя. Уручаецца главам дзяржаў ці главам важных арганізацый за спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя, выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус ці вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і краінай ці арганізацыяй узнагароджанага.

Звычайна ордэн уручаецца асабіста Прэзідэнтам Харватыі, часам Прэзідэнтам Сабара (харвацкага парламента). Ордэн мае толькі адну ступень. Названы ў гонар караля Таміслава I, першага караля Харватыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ордэны Харватыі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды