wd wp Пошук:

Ораўскае вадасховішча

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

О́раўскае вадасхо́вішча (славацк.: Oravská priehrada) — вадасховішча на поўначы Славакіі, у аднайменным рэгіёне. Разам з вадасховішчам Тврдошын(славацк.) бел. складае гідрасістэму Орава, пабудаваную на сутоку рэк Белая і Чорная Орава. Гэта найбольшае вадасховішча ў Славакіі плошчай 35 км² і максімальнай глыбінёй 38 м.

Гісторыя

Памятны камень

Працы на праекце стартавалі ў 1941 годзе, увод плаціны ў эксплуатацыю адбыўся ў 1954. Дзеля напаўнення вадой былі затоплены вёскі Сланіца, Осада, Гамры, Ляўкава, Усце над Оравай, дольная частка вёскі Бобраў і ²/3 Наместава з яго гістарычным цэнтрам. Па вёсцы Сланіца над паверхняй вады застаўся пагорак, які ўтварыў Сланіцкі і Птушыны астравы, якія пры нізкім узроўні вады злучаныя вузкім праходам.

Вадасховішча з яго берагамі і астравамі адносіцца да найістотнейшых месцаў пражывання вадаплаўных птушак у Славакіі, ляжыць на міграцыйнай трасе водных і прыводных птушак.

Турыстычная інфармацыя

Ораўскае вадасховішча з’яўляецца адным з курортных месцаў, якое штогод наведваюць тысячы турыстаў. Улетку найбольшай папулярнасцю карыстаецца паўднёвая і заходняя часткі вадасховішча, дзе з’яўляецца магчымасць пакатацца на яхтах, водных матацыклах, заняцца веславаннем ці віндсёрфінгам, іншымі воднымі відамі спорту і гульнямі. Узімку практыкуюцца зімовыя віды спорту і проста прагулянкі па прыбярэжным лёдзе.

На Сланіцкім востраве, які ўтварыўся пасля затаплення вёскі Сланіца, знаходзіцца рымска-каталіцкі касцёл Узвіжання Святога Крыжа (XVIII стагоддзе) і лапідарый. У касцёле ладзяцца выстаўкі і канцэрты.

З прэснаводных рыб, што насяляюць вадасховішча, — судак, карп, шчупак і ласось(чэшск.) бел., сустракаюцца таксама вугры і самы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вадасховішчы Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рака Орава
Катэгорыя·Раён Наместава
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Раён Тврдошын
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты