wd wp Пошук:

Олаф Гульбрансан

Олаф Леанард Гульбрансан (Улаф Гулбрансан) (нарв. і ням. Olaf Leonhard Gulbransson; 26 мая 1873, Хрысціянія — 18 верасня 1958, Шэрэрхоф каля Тэгернзэ) — нарвежскі мастак, графік і карыкатурыст.

Жыццё і творчасць

А. Л. Гульбрансан нарадзіўся ў сям’і друкара шведскага паходжання. У 1885—1893 гадах ён вучыўся ў Каралеўскай школе мастацтваў і рамёстваў у Осла (у той час — Хрысціянія). Пачынаючы з 1890 года Гульбрансан пачаў публікаваць свае карыкатуры на палітычную тэматыку ў розных нарвежскіх перыядычных выданнях. Займаўся таксама ілюстраваннем кніг. У 1897 годзе мастак ажаніўся з Інгай Лігернам, у гэтым шлюбе ў іх нарадзіліся дзве дачкі. У 1899 годзе адбылася першая выстава прац Гульбрансана ў Осла. Каля 1900 года ён з’ехаў у Парыж і паступіў там у Акадэмію Каларосі.

У 1902 годзе мастак, па запрашэнні выдаўца часопіса «Сімпліцысімус», Альберта Лангена, прыехаў у Мюнхен. Першыя яго малюнкі ў «Сімпліцысімусе» з’явіліся ў снежні 1902 года. Неўзабаве пасля гэтага ён развёўся з І. Лігерн і ў 1906 годзе ажаніўся з супрацоўніцай часопіса — паэтэсай Маргарэтэ Елі. Акрамя працы ў «Сімпліцысімусе», Гульбрансан займаўся сцэнічным афармленнем тэатральных пастановак (напрыклад, п’есы Г. Майрынка «Рабыня з Радоса» (1912)), лялечнага спектакля «Лоэнгрын» Фрыдрыха Хуха). У 1914 годзе ён стаў членам руху Берлінскі сэцэсіён, падтрымліваў сяброўскія адносіны з такімі майстрамі мастацтваў, як Макс Ліберман, Паўль Вегенер і Генрых Цыле. У 1916 годзе Гульбрансан быў прызваны на вайсковую службу, якую праходзіць пры аддзяленні прапаганды міністэрства замежных спраў Германіі. У 1917 годзе ён стаў членам Берлінскай акадэміі мастацтваў.

Зноскі

  1. 1 2 Olaf Gulbransson
  2. 1 2 Olaf Gulbransson — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Norwegian // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных