Ні́ўкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ніўкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альшэўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альшэва. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Ніўкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Ніўкі[1]. 12 студзеня 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Бярозаўскага пассавета[2].