wd wp Пошук:

Нінэль Іванаўна Шчасная

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчасная. Нінэ́ль Іва́наўна Шча́сная, ці часцей Нэ́лі Шча́сная (25 кастрычніка 1933, Полацк — 15 мая 2013, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец і графік.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1955), затым Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Жыла ў Сярэдняй Азіі (Душанбэ), займалася архітэктурай. Да жывапісу і вітражоў вярнулася пасля пераезда ў Беларусь.

Удзельніца больш за 50 персанальных выставак у Беларусі і за мяжой. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Яе дачка Лада Шчасная таксама стала вядомым мастаком.

Творчасць

Працавала ў станковым жывапісе, кніжнай і станковай графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін, партрэтаў сучаснікаў і гістарычных асоб, пейзажаў, нацюрмортаў, графічных твораў. Аформіла шэраг кніжных выданняў. Выканала размалёўкі на фасадзе НДІ будаўнічых матэрыялаў (1966), у рэстаране пры гасцініцы «Свіслач» (1978), вітражы ў ВА «Гарызонт» (1982) у Мінску.

Творчасці ўласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.

Сюжэтна-тэматычныя карціны

Партрэты

Ілюстрацыі

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Полацка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку