wd wp Пошук:

Ніна Фёдараўна Касцян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцян. Ніна Фёдараўна Касцян (нар. 23 студзеня 1961, Бабруйск Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага, настаўнік матэматыкі сярэдняй школы.

Працавала майстрам вытворчага навучання, выконваючым абавязкі сакратара камітэта камсамола з правамі райкама, майстрам, выкладчыкам Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 73, загадчыкам аддзялення Бабруйскага вышэйшага прафесійнага вучылішча бытавога абслугоўвання насельніцтва, дырэктарам Бабруйскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 4, дырэктарам установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А. Е. Ларына».

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі „Росквiт“» г. Бабруйска.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», нагруднымі знакамі «За заслугі ў развіцці прафесійна-тэхнічнай адукацыі» і «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзвюма ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў[2].

Зноскі

  1. Касцян Ніна Фёдараўна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»