У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіна. Ніна Сяргееўна Савіна (нар. 21 ліпеня 1993) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 5000 м. Майстар спорту Беларусі.
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў бегу на 5000 метраў з вынікам 16.15,83[1].
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].