wd wp Пошук:

Ніка Ракіціна

Ніка Ракіціна (сапраўднае імя — Людміла Багданава; 15 студзеня 1963, Гомель) — рускамоўная пісьменніца Беларусі.

Біяграфія

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (1980) па спецыяльнасці — беларуская i руская мовы i літаратура. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў сярэдніх школах Гомеля, вучылася ў аспірантуры Iнстытута літаратуры Акадэміi навук Беларусі, у метадычным кабінеце пры гарадскім аддзеле адукацыі. Цяпер, ужо 15 гадоў, працуе ў гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей i моладзі, кіраўніком літаратурнага аб’яднання НЛА (Незвычайнае Літаратурнае Аб’яднанне).

Піша вершы, аддае перавагу фантастыцы. Аўтар паэтычнага зборніка, больш як 60 публікацый, у тым ліку вершаў, апавяданняў.

Першы грамадзянін Беларусі, які ўдастоены самай прэстыжнай прэміi Еўрапейскага саюза навуковай фантастыкі (2008).

Бібліяграфія

у часопісах, анталогіях і зборніках

Узгадкі ў прэсе

Творы ў Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта