wd wp Пошук:

Нікаля Лерну

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Нікаля Лерну (17 лютага 1972, Курбевуа, Францыя) — біскуп дыяцэзіі Канстанціны.

Біяграфія

У 2004 годзе ён прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне для Туніскай архідыяцэзііі. З Тунісам ён пазнаёміўся яшчэ да паступлення ў семінарыю і быў захоплены гэтай краінай, дзе з 1997 года па 1999 год выкладаў матэматыку. Менавіта там ён адчуў пакліканне да святарства і паступіў у Французскую семінарыю ў Рым. Усё яго святарскае служэнне прайшло ў Тунісе, дзе з 2012 года ён быў апостальскім вікарыем.

8 лютага 2020 года ў катэдры святога Вінцэнта дэ Поля ў сталіцы Туніса прыняў біскупскае пасвячэнне. Пасвяціў яго арцыбіскуп Рабата Крыстабал Лопэс Ромэро разам з іншымі іерархамі, сярод якіх быў і Алжырскі арцыбіскуп Поль-Жак-Мары Дэфарж. Гэта было першае біскупскае пасвячэнне з 1962 года і першае пасля падпісання ў 1964 годзе паміж Святым Пасадам і Тунісам пагаднення Modus vivendi (спосаб жыцця)[1].

Зноскі

  1. Былы настаўнік матэматыкі стаў новым наступнікам святога Аўгустына на біскупскай кафедры ў Гіпоне
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Каталіцтва ў Алжыры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе