wd wp Пошук:

Нікабарскія мовы

Нікабарскія мовы — родныя мовы нікабарцаў, карэнных жыхароў Нікабарскіх астравоў. Большасць сучасных лінгвістаў адносіць нікабарскія мовы да мон-кхмерскай падгрупы.

На кожным з населеных Нікабарскіх астравоў размаўляюць на асаблівай гаворцы. Да сёй пары няма адзінай думкі, якія з іх можна вылучыць як самастойныя мовы, а якія толькі як дыялекты. Прынята вылучаць як мінімум 3 самастойныя мовы - паўночную нікабарскую (кар-нікабарскую), паўднёвую нікабарскую (самбелонг) і цэнтральную нікабарскую, якую часам прадстаўляюць або як адну мову, падзеленую на шэраг адрозных дыялектаў, або як групу з 6 самастойных моў. Некаторыя лінгвісты схільны да падзелу цэнтральнай групы на 2 галіны.

У XX ст. было распрацавана некалькі пісьмовых варыянтаў нікабарскіх моў. Замежныя вучоныя часцей карыстаюцца лацінскім напісаннем. Але ў школах навучанне ідзе толькі на дэванагары.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мон-кхмерскія мовы
Катэгорыя·Мовы Індыі
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-3