wd wp Пошук:

Нідараскі сабор

Заходні фасад сабора

Нідараскі сабор (нарв.: Nidarosdomen) — лютэранскі сабор у Нідарасе (Тронхейм), гістарычна найбольш значная царква Нарвегіі, месца каранацыі нарвежскіх манархаў.

Узвядзенне сабора пачалося ў 1070 годзе на месцы пахавання Олафа Святога, які загінуў у бітве пры Стыкластадзіры (1030). Будаўніцтва было завершана прыблізна да 1300. Сабор неаднаразова гарэў, у выніку чаго некалькі разоў перабудоўваўся. Апошняя буйная рэстаўрацыя пачалася ў 1869 і афіцыйна завяршылася толькі ў 2001 годзе.

Сабор выкананы ў гатычным і раманскім стылі. Яго заходні фасад дэкараваны фігурамі манархаў, святых і выявамі Хрыста, а інтэр’ер упрыгожваюць вітражы, устаноўленыя ў XX стагоддзі. У храме таксама знаходзяцца два органа і мошчы святога Эйстэйна Ерлендсана. Сёння сабор з’яўляецца папулярнай турыстычнай славутасцю Тронхейма: штогод яго наведваюць больш за 40 000 турыстаў з усяго свету.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тронхейм
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Збудаванні Нарвегіі ў гатычным стылі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Нарвегіі
Катэгорыя·Нідараскі сабор
Катэгорыя·Саборы Нарвегіі