wd wp Пошук:

Няслуха

Няслуха — рака ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Піна. Даўжыня 32 км[1]. Плошча вадазбору 422 км²[2]. Сярэднегадавы расход у вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Заплессе Драгічынскага раёна, у верхнім цячэнні называецца Стрымня. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупраць вёскі Патапавічы Іванаўскага раёна. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (леваруч). Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Басейн Піны