wd wp Пошук:

Нягневіцкі сельсавет

Нягне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нягневічы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харосіцкага сельсавета, вёска Малы Сялок перададзена ў склад Куравіцкага сельсавета Навагрудскага раёна[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1913 чалавек[2], з іх 94,8 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,6 % — палякі[3].

Насельніцтва, жыхароў: 2154 (2008 г.), 1913 (2009 г.), 1824 (2017 г.).

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 15 населеных пунктаў (2017 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[2]
Адампальвёска7
Баярскаявёска57
Весяловавёска100
Дуб'ёвёска6
Задвор'евёска28
Лозківёска128
Мілушававёска64
Нягневічыаграгарадок979
Пабрэззевёска44
Падгур'евёска40
Падкасоўевёска83
Роскашвёска45
Сланевавёска89
Старыя Нягневічывёска38
Харосіцавёска205

Арганізацыі і прадпрыемствы

• Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы».

• участак Навагрудскага РУП ЖКГ (кацельня, вадаправодная сетка, каналізацыйная сетка, ачышчальныя збудаванні).

Гандаль і сфера паслуг

• комплексна-прыёмны пункт у аг. Нягневічы

• філіял АСБ «Беларусбанк» у аг. Нягневічы

• лазня ў в. Харосіца

• паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Нягневічы

• крамы ў аграгарадку Нягневічы; вёсках Баярская, Лозкі, Сланева, Харосіца.

Установы адукацыі

• ДУА «Нягневіцкая сярэдняя школа»

• ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна».

Установы аховы здароўя

• бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў, амбулаторыя ў аг. Нягневічы

• аптэка ў аг. Нягневічы.

Культура

• Харосіцкі сельскі Дом культуры.

• Харосіцкая сельская бібліятэка.

Славутасці

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. 1 2 Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любчанскага раёна
Катэгорыя·Нягневіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат