wd wp Пошук:

Нючэпінгскі замак

Нючэпінгскі замак шведск.: Nyköpings slott, таксама Нючэпінгсхус (шведск.: Nyköpingshus) — фрагментарна захаваны замак у шведскім горадзе Нючэпінг.

Гісторыя

У XII стагоддзі ў Нючэпінгу ўзводзіцца крэпасць тыпу кастэль, перабудаваная ў XIII стагоддзі ў замак. У далейшым гэты замак дадаткова ўмацоўваецца, што робіць яго адной з найбольш магутных крэпасцей Швецыі. Напачатку XIV стагоддзя, падчас барацьбы за ўладу ў краіне братоў Біргера, Эрыка і Вальдэмара, у Нючэпінгскі замак быў спачатку пасаджаны кароль Біргер, а затым праз некалькі гадоў і яго браты Эрык і Вальдэмар, якія ў няволі былі замораны голадам. У выніку выкліканага смерцю Эрыка і Вальдэмара паўстання ў 1318 годзе замак быў разбураны.

Прыблізна праз 50 гадоў Нючэпінгская крэпасць аднаўляецца, і ў наступныя стагоддзі неаднаразова перабудоўваецца. У 1574 годзе яна становіцца рэзідэнцыяй герцага Карла — будучага караля Швецыі Карла IX, які на яе аснове ўзводзіць новы палац у стылі эпохі Адраджэння.

У 1665 годзе Нючэпінгскі замак моцна пацярпеў ад пажару, які знішчыў значную частку горада. Аднаўленчыя працы тады не праводзіліся, аднак у XVIII стагоддзі ўнутры крапасных валаў была пабудавана рэзідэнцыя губернатара (штатгальтара) правінцыі. Пазней крэпасць ізноў выкарыстоўвалася як турма. У XX стагоддзі частка будынкаў крэпасці былі адноўлены, цяпер тут размяшчаецца музей (Sörmlands museum) і рэстаран.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замкі Швецыі
Катэгорыя·Музеі Швецыі
Катэгорыя·Нючэпінг
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта