wd wp Пошук:

Новаапостальская царква

Новаапостальская царква ў Мінску

Новаапо́стальская царква́ — міленіястычная дэнамінацыя, якая вылучылася з Каталіцкай апостальскай царквы ў Германіі ў 1863 годзе ў выніку схізмы. У канцы XIX стагоддзя дзейнічала таксама ў Нідэрландах.

Асноўнымі ідэямі новаапостальскага вучэння ёсць прэміленіялізм і другое прышэсце. Большасць астатніх дактрынаў супадаюць з хрысціянскімі, найболей з пратэстанцкімі (асабліва літургія), у той час як іерархія і арганізацыя параўнальная з рыма-каталіцкай царквой.

Новаапостальская царква лічыць сябе ўзноўленай прадаўжальніцай ранняй царквы, а сваіх лідараў — наступнікамі дванаццаці апосталаў. У пэўных аспектах гэтае вучэнне падобнае да рэстаўрацыянізму.

Гл. таксама

Новаапостальская царква ў Рэспубліцы Беларусь

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Новаапостальская царква
Катэгорыя·З’явіліся ў 1863 годзе