wd wp Пошук:

Нецечка

Не́цечка, Нецеч[1] — рака ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ператуць (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўночны захад ад ускраіны Дзяржынска. Рака працякае праз горад і ўпадае ў Ператуць на поўдзень ад яго. Вадазбор узгорысты. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім цячэнні, ніжэй Дзяржынска. У межах горада на рацэ ёсць сажалкі.

Зноскі

  1. ЭПБ, 1985

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Усы (верхні прыток Нёмана)
Катэгорыя·Рэкі Дзяржынскага раёна