Нефела (стар.-грэч.: Νεφέλη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Літаральна яе імя азначае «Хмара, воблака» (лат. Небула) і яна ўвасабляе гэту метэаралагічную з’яву. Жонка Афаманта, маці Фрыкса і Гелы[2]. Дапамагае сваім дзецям. Наслала Эрыній на Іно[3]. Змясціла Авена з залатым руном сярод сузор’яў[4].
Паводле фесалійскім паданням, Нефела — маці кентаўраў, якая нарадзіла іх у Пелефранійскай пячоры [5]. Дапамагала ім у бітве з Гераклам, абрынуўшы моцны лівень[6].
Паводле Ферэкіда, Кефал паклікаў яе падчас палявання[7].